Адпрацавалі алгарытм дзеянняў

Прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні з органамі кіравання, сіламі і сродкамі раённага звяна тэрытарыяльнай падсістэмы ДСНС.

Безимени-1

Першым пунктам у плане правядзення вучэнняў была кацельня каля ДІСІ. У выніку ўмоўнага абясточвання яе там адбыўся выбух ацяпляльнага катла. З-за аварыі пацярпела аператар кацельні, адсутнічала падача цеплазабеспячэння ў ДІСІ.

На шчасце, рэальнай пагрозы не было. Узгаранне – толькі легенда тактыка-спецыяльных вучэнняў, падчас якіх былі адпрацаваны дзеянні персаналу ўстановы і работнікаў РАНС пры ўзнікненні няштатных сітуацый.

оператор

Пасля гэтага быў ліквідаваны ўмоўны парыў каналізацыйнага калектара каля дома 1і па вуліцы Калініна. Па словах намесніка дырэктара БУКП “Жылкамгас” Генадзя ХАРЫТОНАВА, для ўзгаднення правядзення земляных работ выклікаюцца прадстаўнікі раёна электрасетак, газазабеспячэння, участка электрасувязі для пацверджання таго, што на канкрэтным участку зямлі не праходзяць камунікацыйныя лініі, электракабелі, газаправоды. Калі такія работы былі запланаванымі, то ўзгадненне праходзіць загадзя. А ў выпадку аварыі гэтыя службы выклікаюцца экстрана.

Заключны выезд у рамках вучэнняў быў на МТК в. Прыхабы ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. У выніку таксама ўмоўнага абрыву лініі электраперадачы адбылося абясточванне комплексу.

Прадстаўнікі РАНС, БУКП “Жылкамгас”, раёна электрычных сетак, газазабеспячэння, участка электрасувязі, райаграпрамтэхзабеспячэння і энерганагляду ў поўным аб’ёме справіліся з пастаўленымі задачамі.

– Галоўная мэта такіх вучэнняў – праверыць гатоўнасць органаў кіравання і сіл раённага звяна ДСНС да дзеянняў у выпадку пагрозы і ўзнікнення надзвычайных сітуацый, якія характэрныя якраз для асенне-зімовага перыяду, – адзначыў начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *