Службе крымінальнага вышуку – спаўняецца 100 гадоў

Аднаму з найважнейшых падраздзяленняў МУС Беларусі – службе крымінальнага вышуку – спаўняецца 100 гадоў. Датай яе ўтварэння лічыцца 5 кастрычніка 1918 года, калі пры Галоўным упраўленні рабоча-сялянскай міліцыі было арганізавана Цэнтральнае ўпраўленне крымінальнага вышуку.

ур

Упершыню пасада оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку ў Бялыніцкім аддзеле ўнутраных спраў была ўведзена ў 1941 годзе. З 27 супрацоўнікаў аддзела двое з’яўляліся оперупаўнаважанымі КВ.

У 1983 годзе была сфарміравана група крымінальнага вышуку, якую ўзначаліў Макс КРОЛ. У 1989 годзе ў РАУС было створана аддзяленне крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі. З гэтага часу па жнівень 1994 года ім кіраваў Анатоль БАЛДЫШЭЎСКІ. Са жніўня 1994 года па сакавік 1999-га АКВ РАУС узначальваў Віктар ЛАПО, з сакавіка 1999 па ліпень 2005 года – Арамаіс САРКІСЯН, з ліпеня 2005 па студзень 2006-га – Мікалай КАВАЛЁЎ, са студзеня 2006 па жнівень 2015 года – Павел БАРАНОЎСКІ.

З 2015 года аддзяленнем крымінальнага вышуку кіруе Аляксандр БАЛДЫШЭЎСКІ, які прадоўжыў сямейную дынастыю і пайшоў па бацькавых слядах: спачатку працаваў оперупаўнаважаным АКВ, а затым і ўзначаліў яго.

Пад яго кіраўніцтвам у аддзяленні праходзяць службу старшыя оперупаўнаважаныя Андрэй ГАРБУЗАЎ і Вікторыя САФАРАВА, оперупаўнаважаныя Яўген ЭРГАШАЎ, Максім МЯДЗВЕДЗЕЎ, Аляксей ШУПІЛАЎ, малодшы оперупаўнаважаны Мікалай СЦЯПАНАЎ.

Асноўная ўвага аддзялення крымінальнага вышуку РАУС у апошнія гады засяроджана на такіх прыярытэтных напрамках службовай дзейнасці, як павышэнне ўзроўню аператыўна-вышуковай работы, раскрыццё асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў, якія маюць вялікі грамадскі рэзананс, вышук асоб усіх катэгорый, раскрыццё злачынстваў мінулых гадоў. Бялыніцкія оперупаўнаважаныя выкарыстоўваюць сучасныя падыходы і метады аператыўна-вышуковай дзейнасці, эфектыўна ўзаемадзейнічаюць з праваахоўнымі структурамі іншых рэгіёнаў. Ужо на працягу 100 гадоў яны верныя дэвізу органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь: “Служым Закону, Народу, Айчыне!”.

         Міхаіл НЯМЫЦЬКА,

            намеснік начальніка РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *