Неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны шэраг праблемных пытанняў, выяўленых у ходзе кантролю выканання ў 2016-2017 гадах мерапрыемстваў па захаванні і выкарыстанні меліяраваных зямель, уключаных у Дзяржаўную праграму развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады.
Асноўныя з іх – недастаткова эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў пры меліярацыі зямель, іх “замарожванне” ў незапатрабаваных праектах (агульным коштам больш за 770 тыс. рублёў), завышэнне кошту будаўніцтва аб’ектаў меліярацыі (на 29,2 тыс. рублёў).
Таксама на Магілёўшчыне не ў поўнай меры забяспечваецца эфектыўнае выкарыстанне меліяраваных зямель, дапускаюцца парушэнні правілаў эксплуатацыі меліярацыйных сістэм.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні
Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.