На базе ФАКу “Друць” прайшлі абласныя Алімпійскія дні моладзі па гандболе

На базе ФАКу “Друць” прайшлі абласныя Алімпійскія дні моладзі па гандболе сярод дзяўчат 2003-2004 гадоў нараджэння.

кам

У час адкрыцця спаборніцтваў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Васіль КРАЎЦОЎ адзначыў, што Бялынічы нездарма выбраны месцам іх правядзення. Менавіта тут склаліся добрыя гандбольныя традыцыі, а гандбол з’яўляецца спортам нумар адзін сярод дзяўчат. Ён пажадаў удзельніцам турніру прадэманстраваць сваю лепшую гульню, бо па яго выніках будзе сфарміравана зборная, якая абароніць спартыўны гонар вобласці на рэспубліканскіх Алімпійскіх днях моладзі. Гэта выдатны шанец для юных гандбалістак праявіць сябе на больш высокім узроўні.

Каманда бялыніцкай СДЮШАР пацвердзіла свой лідарскі статус і заняла першае месца. Добры зачын быў створаны ў першым матчы, у якім бялынічанкі з лікам 25:20 перамаглі сваіх галоўных саперніц, гандбалістак з Бабруйска. У наступных сустрэчах нашы дзяўчаты атрымалі перамогу над камандамі з Магілёва і Горак.

Бялынічанкі прадэманстравалі выдатныя дзеянні ў атацы і ўмелую гульню ў абароне, старанна дзейнічалі на кожным участку пляцоўкі.

У склад каманды раённай СДЮШАР увайшлі Ганна РУЦКАЯ, Вікторыя ЛАПО, Вольга СЕЛЯДЦОВА, Аліна ТРЫХМІНАВА, Варвара ТАМАРОВІЧ, Дар’я ПЛАСКОННАЯ, Юлія СМАЛЯР, Ганна КУЛАКОВА, Вольга ЮШКЕВІЧ.

кид

прар

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *