Наведалі мнагадзетных

У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку” інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ завітала ў пяць кватэр, дзе жывуць сем’і, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей.

грибкова

Падчас гутарак з бацькамі супрацоўнік РАНС звяртала ўвагу на тое, што дзеці павінны быць пад пастаянным наглядам. Калі пакінуць іх хаця б на некалькі хвілін адных, можа здарыцца бяда, якая не варта самых важных і неадкладных спраў, якімі яны займаліся пакуль іх дзіця было без нагляду.

З дзецьмі Кацярына Любівая таксама правяла прафілактычныя гутаркі, нагадвала алгарытм дзеянняў падчас надзвычайных сітуацый, разам з імі прагаварыла асноўныя правілы пажарнай бяспекі.

Кожнае дзіця атрымала ад інспектара падарункі: памяткі, наклейкі, размалёўкі, закладкі ў падручнікі.

– Такія візіты, падчас якіх можна пагутарыць з бацькамі і кожным дзіцём асабіста, вельмі карысныя, – адзначыла Кацярына Любівая. – Хлопчыкі і дзяўчынкі правільна адказваюць на ўсе пытанні, а гэта значыць, не разгубяцца ў надзвычайнай сітуацыі, неабходныя веды ў іх ужо ёсць.

Дарэчы, напачатку кастрычніка стартаваў другі этап акцыі, падчас якога прадстаўнікі РАНС праводзілі вучэбныя заняткі ў агульнаадукацыйных установах раёна.

Марыя ШУТ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *