Папярэдзім інфаркт міякарда

Пад такой назвай у раёне прайшла медыка-асветніцкая акцыя, падчас якой усе жадаючыя змаглі атрымаць медыцынскую кансультацыю.

Безимени-1

Падобныя акцыі праводзяцца штомесяц для прафілактыкі вострага каранарнага сіндрому і інфаркту міякарда, своечасовага выяўлення і лячэння хвароб сістэмы кровазвароту, інфармавання насельніцтва аб неабходнасці клапаціцца пра ўласнае здароўе.

На гэты раз урач-кардыёлаг ЦРБ Ларыса ПІНКОЎСКАЯ і інструктар-валеолаг райЦГЭ Ларыса ВАРАВА арганізавалі перасоўны медыцынскі пункт у фае райвыканкама. У акцыі прынялі ўдзел трыццаць чалавек. Яны змаглі вымераць сваю масу цела і артэрыяльны ціск, пазнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі і запоўніць анкеты. Акрамя рэкамендацый некаторым удзельнікам акцыі на месцы было прызначана лячэнне і выпісаны рэцэпты.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *