П’янства і няўважлівасць прывялі да трагедый

Увечары 26 верасня падчас чарговага дзяжурства ў аг. Вішоў экіпаж АДАІ РАУС спыніў аўтамабіль “Масквіч 412”, якім кіраваў мясцовы жыхар. Вадзіцель быў нецвярозы. Па выніках медагляду ў ЦРБ ступень яго ап’яненння склала 2,1 праміле. У адносінах да вадзіцеля-парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс, а яго аўтамабіль дастаўлены на стаянку ў Бялынічах.

28 верасня адбылося ДТЗ на аўтадарозе Мінск-Магілёў. Вадзіцель аўтамабіля “Мерсэдэс” праявіў няўважлівасць і сутыкнуўся з грузавіком ГАЗ, які рухаўся ў спадарожным накірунку. У выніку здарэння аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Першы дзень кастрычніка таксама быў азмрочаны непрыемным здарэннем. А восьмай гадзіне вечара бялынічанін на аўтамабілі  “Сітраен” на ўездзе ў райцэнтр збіў нецвярозага пешахода, які раптоўна выйшаў на дарогу. Ён з траўмамі шпіталізаваны ў ЦРБ. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *