Забыўся на флікер, атрымаў штраф

У рамках правядзення рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Стань прыкметней” супрацоўнікі АДАІ РАУС наведалі ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод”.

Там яны разгледзілі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 2 арт.18.23 КаАП РБ у адносінах да працаўніка прадпрыемства, які ў цёмны час сутак рухаўся па краі праезнай часткі дарогі без святлоадбівальных элементаў. Пры гэтым ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

У адносінах да парушальніка было вынесена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу памерам 3 бв (73 руб. 50 кап.). Пасля разгляду справы супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі распавялі прысутным аб стане аварыйнасці на дарогах раёна і далі адказы на пытанні, якія да іх паступілі ў ходзе размовы.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *