Правялі маніторынг
Інжынерна-інспектарскі састаў РАНС правёў маніторынг стану пажарнай бяспекі выбуха- і пажаранебяспечных аб’ектаў на тэрыторыі раёна.
У ходзе праверкі інспектары ІНіП наведалі сем аўтазаправачных станцый, АГЗС, склад захоўвання газавых балонаў раёна газазабеспячэння, а таксама – установы цэнтралізаванай клубнай сістэмы.
Кіраўнікам аб’ектаў, на якіх былі выяўлены парушэнні, уручаны рэкамендацыі і ўстаноўлены тэрміны ліквідацыі гэтых хібаў.
У сувязі са штатнымі зменамі адказных асоб у ААТ “Бялынічы” і “Аграсэрвіс” рэкамэндацыі ўручаны паўторна.
У ходзе правядзення паўторнага маніторынгу АЗС ААТ “Новая Друць” устаноўлена, што парушэнні, якія былі прапісаны ў рэкамендацыі, не ліквідаваны ў поўным аб’ёме, у сувязі з чым у дачыненні да кіраўніка гаспадаркі распачаты адміністрацыйны працэс.
Юрый МАРОЗАЎ,
старшы інспектар
ІНіП РАНС.