Праверылі расходы ў сферы адукацыі
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў законнасць і эфектыўнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў у аддзеле па адукацыі Чавускага райвыканкамаКантралёры выявілі парушэнні бюджэтна-фінансавага заканадаўства, у ліку якіх незаконнае атрыманне звыш 4 тыс. рублёў на арганізацыю бясплатнага харчавання вучняў, выкарыстанне бюджэтных сродкаў без правядзення ўстаноўленых заканадаўствам працэдур закупак.
Таксама былі выяўлены парушэнні пры прадастаўленні дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, эксплуатацыі школьных аўтобусаў і іншыя.
Па выніках праверкі 5 работнікаў аддзела прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, незаконна атрыманыя сродкі вернуты ў бюджэт.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні
Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.