Шмат правапарушэнняў грамадзяне робяць у стане алкагольнага ап’янення

Нягледзячы на агульнае зніжэнне злачыннасці ў раёне, шмат правапарушэнняў грамадзяне робяць у стане алкагольнага ап’янення.

За 8 месяцаў бягучага года агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў знізілася на 20,3 %, а раскрывальнасць іх склала 72,7 %.

Па лініі крымінальнага вышуку зарэгістраваны 7 цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў (2017 г. – 8), з якіх тры выяўлены супрацоўнікамі РАУС.

Менш стала злачынстваў, зробленых раней асуджанымі грамадзянамі (2017 г. – 50, 2018 г. – 30), у адносінах да пажылых людзей (2017 г. – 31, 2018 г. – 16).

На фоне агульнага зніжэння злачынстваў адзначаецца іх змяншэнне і ў сельскіх населеных пунктах  – з 92 (2017 г.) да 63 за такі ж перыяд 2018 года. 

Разам з тым колькасць рабаванняў засталася на ўзроўні мінулага года – 3 выпадкі, а таксама адзначаны рост хуліганстваў. Не ўдалося знізіць лік злачынстваў у грамадскіх месцах (19 выпадкаў). З іх 80 % учынены грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення.

Большая частка “п’яных” злачынстваў адбылася ў Бялынічах, у асноўным непадалёк ад гандлёвых кропак, у якіх прадавалася спіртное.

Неабходна памятаць, што згодна з арт.17.3 КаАП, за распіццё алкаголю ці піва ў грамадскіх месцах альбо з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу да 8 бв. Аналагічнае паўторнае правапарушэнне на працягу года караецца штрафам ад 2 да 15 бв альбо адміністрацыйным арыштам.

                       Сяргей КРАСНОЎ,

                       начальнік РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *