Цеплыня і пяшчота тояцца ў фарбах

Чарговага ўдзельніка творчага конкурсу райгазеты падказала культарганізатар дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Вольга НІКАЛАЕНКА.

– Рыхтавалі выставу да Дня пажылых людзей, і адзін з насельнікаў ДІСІ, Аляксандр ЗЕЛЯНЕЎСКІ, прадаставіў некалькі карцін, намаляваных гуашшу, – распавядае Вольга Міхайлаўна. – Я ўбачыла, колькі за гэтымі творамі тоіцца нявыказанай пяшчоты, якія яны прыгожыя, і адразу ж прапанавала яму паўдзельнічаць у конкурсе “Мая радзіма”, аб’яўленым у раёнцы.

зелАляксандр Зелянеўскі з радасцю прыняў прапанову.

Хоць яго радзіма Асіповічы, але лёс склаўся так, што чацвёрты год Аляксандр Пятровіч жыве ў Бялыніцкім доме-інтэрнаце. Па яго словах, маляваць пачаў пасля арміі, крыху папрацаваў мастаком у Асіповіцкім РДК, фотапартрэтыстам у Магілёве. Але ўсе гэтыя заняткі аказаліся малазапатрабаваныя і аплачваліся дрэнна. Зараз, на пенсіі ў яго з’явілася шмат часу, і каб чым-небудзь сябе заняць, пачаў маляваць зноў.

– Акварэльныя фарбы не вельмі зручныя для працы, хоць яны і танныя, – гаворыць Аляксандр Пятровіч. – А масляныя няма магчымасці купіць. Таму я карыстаюся гуашшу. На творчасць можа натхніць усё, што заўгодна, а часцей – які-небудзь фотаздымак западзе ў душу, і тады хуценька перакладаю яго на паперу.

Дарэчы, карціну з выявай праваслаўнай царквы ў гонар Бялыніцкай іконы Божай Маці Аляксандр Зелянеўскі намаляваў па фотаздымку.

зел1

зел4

зел3

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *