Гоніш самагон? Адкажаш па законе!

 

Супрацоўнікі РАУС пастаянна праводзяць мерапрыемствы па выяўленні фактаў вырабу фізічнымі асобамі самагону і паўфабрыкатаў, а таксама захоўвання апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для іх перагонкі.

У верасні супрацоўнікі ААПП РАУС выявілі 3 факты захоўвання самагонай брагі (больш 60 літраў). Па кожным факце праведзены праверкі і складзены пратаколы па арт. 12.43 КаАП РБ.

Высветлілася таксама, што жыхарка Запольскага сельсавета паўторна на працягу года вырабляла і захоўвала самагонную брагу. У адносінах да яе распачаты адміністрацыйны працэс.

Нагадваем, што адказнасць за выраб ці набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вытворчасці згодна з ч.1 арт. 12.43 КаАП РБ цягне папярэджанне ці накладанне штрафу да 5 бв з канфіскацыяй указаных напіткаў, паўфабрыкатаў і апаратаў.

Тыя ж дзеянні, зробленыя цягам аднаго году пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, а роўна выраб фізічнай асобай больш за 5 літраў моцных спіртных напояў (самагону) і больш 30 літраў паўфабрыкатаў (брагі) альбо захаванне больш за 30 літраў брагі цягнуць накладанне штрафу ад 5 да 30 бв з канфіскацыяй алкагольных прадуктаў, паўфабрыкатаў і апаратаў.

ААПП РАУС.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *