Тыдзень дзіцячай бяспекі

У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, а таксама напярэдадні восеньскіх школьных канікул у Магілёўскай вобласці па 26 кастрычніка праводзіўся Тыдзень дзіцячай бяспекі.

З пачатку года на тэрыторыі Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 42 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам непаўналетніх, у якіх двое дзяцей загінулі і 43 атрымалі траўмы.

На восеньскіх канікулах у дзяцей з’явіцца шмат вольнага часу, большую частку якога яны правядуць на вуліцы. Менавіта таму ў час канікул абвастраецца праблема дзіцячага дарожнага траўматызму.

Паважаныя бацькі, ведайце, што дарослыя для дзяцей заўсёды з’яўляюцца аўтарытэтам і прыкладам у выкананні ПДР. Таму вашы дзеці будуць паводзіць сябе на дарозе так, як і вы.

Запомніце некалькі простых рэкамендацый:

– знаходзячыся на вуліцы, не спяшайцеся, пераходзьце дарогу мерным крокам;

– дарогу з дзецьмі пераходзьце толькі па пешаходных пераходах, пры гэтым трымайце дзіця за руку і пераканайцеся, што транспарт уступае вам дарогу;

– пры руху ў цёмны час сутак варта абазначыць сябе і дзіця святлоадбівальнымі элементамі;

– падчас прагулак з дзецьмі тлумачце ім значэнне дарожных знакаў, разметкі, вучыце іх назіраць за дарогай і прадбачыць небяспеку.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *