У Магілёве адбылася сустрэча намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміра ЖАЎНЯКА з ідэалагічным актывам вобласці

У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва ў Магілёве адбылася сустрэча-нарада намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміра ЖАЎНЯКА з ідэалагічным актывам вобласці.

Безимени-1

У абмеркаванні шляхоў выбудоўвання ідэалагічнай работы ў сучасных умовах прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь ЛАЎРАНКОЎ, дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксей ДЗЕРБІН, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ, намеснікі старшыняў гаррайвыканкамаў, кіраўнікоў адміністрацый у гарадах, якія курыруюць пытанні развіцця сацыяльнай сферы, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, намеснікі па ідэалагічнай рабоце буйных арганізацый, кіраўнікі грамадскіх                аб’яднанняў, СМІ.

У пачатку сустрэчы Уладзімір Жаўняк азнаёміўся з выставай-прэзентацыяй вопыту ідэалагічнай работы ў рэгіёне. У ліку экспазіцый у фае Палаца культуры вобласці была і выстава “Год малой радзімы: рэгіянальная мадэль арганізацыі ідэалагічнай работы з насельніцтвам Бялыніцкага раёна”. Прадстаўляючы яе, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА расказала аб напрамках ідэалагічнай работы на Бялыніччыне, адным з падмуркаў якой з’яўляецца выхаванне ў грамадзян любові да малой радзімы. На гэта накіравана карпатлівая работа, якая праводзіцца ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў, як, напрыклад, у СВК “Калгас “Радзіма”, фарміраванне краязнаўчых баз даных ва ўстановах цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна, рэалізацыя творчых праектаў на старонках раённай газеты і падчас адзіных дзён інфармавання, у рамках якіх жыхарам раёна распавядаецца аб знакамітых земляках, людзях, якія праслаўляюць сваё імя добрасумленнай працай, і іншыя.

 

инф_4

Падчас сустрэчы-нарады былі закрануты тэмы выбудоўвання ідэалагічнай работы ў сучасных умовах, якія хутка змяняюцца, і з моладдзю, умацавання аўтарытэту дзяржаўных грамадскіх аб’яднанняў, спецыфікі працы прадстаўнічай улады на месцах і іншыя.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *