На тэрыторыі раёна рэгулярна праводзяцца сезонныя сельскагаспадарчыя кірмашы

СеливестроваНа тэрыторыі раёна рэгулярна праводзяцца сезонныя сельскагаспадарчыя кірмашы, мэтай якіх з’яўляецца максімальнае ўключэнне ў абарот мясцовай плодаагародніннай прадукцыі. Аб іх працы, асартыменце тавараў і графіку правядзення расказала ў прэс-цэнтры райгазеты начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Алена СЕЛІВЕСТРАВА.

– Алена Мікалаеўна, раскажыце, якая колькасць кірмашоў была запланавана на бягучы год?

– Сёлета запланавана правядзенне 35 сельскагаспадарчых кірмашоў. У пачатку года, з 17 лютага па 28 красавіка, былі праведзены шэсць з іх.

Восеньскія кірмашы пачалі арганізоўваць з 25 жніўня. На сённяшні дзень праведзены дзесяць з іх. Чатыры: “Жнівеньскі”, “Прывітанне, восень!”, “Яблычны”, “Дары палёў”, “Восеньскі кірмаш” – на рынку райспажыўтаварыства райцэнтра і пяць у аграгарадках Свяцілавічы, Ланькава, Іскра, Вялікая Машчаніца і Цяхцін.

Згодна графіка, у Бялынічах пройдуць яшчэ дзевяць кірмашоў:

29 верасня – “Да дня пажылых людзей”,

6 кастрычніка – “Кастрычніцкі”,

13 кастрычніка – “Пакровы”,

20 кастрычніка – “Залатая восень”,

27 кастрычніка – “Ураджайны”,

3 лістапада – “Лістапад”,

10 лістапада – “Нарыхтоўчы”,

17 лістапада – “Сельскагаспадарчы”,

24 лістапада – “Марозны”.

Правядзенне яшчэ дзесяці сельгаскірмашоў запланавана ў сельскіх населеных пунктах:

5 кастрычніка – аг. Вішоў,

12 кастрычніка – в. Заполле,

19 кастрычніка – в. Мокравічы і в. Алешкавічы,

26 кастрычніка – в. Лебядзянка,

2 лістапада – аг. Галоўчын і в. Навасёлкі,

9 лістапада – в. Эсьмоны,

16 лістапада – в. Малы Кудзін і в. Вялікі Кудзін.

– Якія арганізацыі, прадпрыемствы прапаноўваюць пакупнікам сваю прадукцыю?

– У правядзенні кірмашоў прымаюць удзел мясцовыя вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі: СВК “Калгас “Ра-дзіма”, ААТ “Бялынічы”, “Аграсэрвіс”, “Новая Друць”, райста, ДІСІ, а таксама лясгас.

– Раскажыце пра асартымент тавараў.

– На кірмашах прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі: збожжа (пшаніца, ячмень, авёс), агародніна, садавіна, рыба, мясная і каўбасная прадукцыя, паўфабрыкаты, а таксама саджанцы і дровы.

– На якую суму на сённяшні дзень рэалізавана тавару? Ці карыстаецца ён попытам у мясцовых жыхароў?

– Атрыманы тавараабарот за перыяд правядзення кірмашоў склаў больш за 40 тысяч рублёў. Варта              адзначыць, што прадукцыя карыстаецца попытам у насельніцтва. Пра гэта сведчаць пастаянныя чэргі каля кожнага гандлёвага аб’екта падчас кірмашу.

                     Гутарыла Марыя ШУТ.

                     Фота аўтара і

                        Міхася КАРПЕЧАНКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *