З 22 па 28 кастрычніка праваахоўнікі склалі 13 адміністрацыйных пратаколаў

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 22 па 28 кастрычніка праваахоўнікі склалі 13 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення – 6, дробнае хуліганства – 1, дробны крадзеж – 2, сямейны скандал – 3, непадпарадкаванне  – 1.

Не пашанцавала. У дзяжурную службу РАУС патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што, калі ён ехаў па дарозе каля в. Сіпайлы, з лесавоза, які рухаўся перад ім, зляцела галіна і пашкодзіла лабавое шкло аўтамабіля. На вадзіцеля лесавоза быў складзены адміністрацыйны пратакол.

Зноў гоняць. 20 літраў самагоннай брагі знайшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў у жыхаркі в. Эсьмоны. Брага была канфіскавана. Праверку праводзіць ААПП.

Я цябе нарадзіў… Увечары 23 кастрычніка занепакоеная жыхарка в. Каліноўка патэлефанавала ў міліцыю і паскардзілася на бацьку, які кідаўся на яе з нажом.

Гэта ж трэба!  367 тэлефонных званкоў зрабіў невядомы на лінію “101” з мабільнага тэлефона. І замест размовы ці просьбы аб дапамозе – проста маўчаў. У тонкасцях справы разбіраюцца праваахоўнікі.

Вандал. Бялынічанка патэлефанавала ў РАУС і паскардзілася на невядомага, які пашкодзіў бетонныя фігуры і агароджу каля магазіна “Крыніца” ў аг. Цяхцін.

Для зайчыкаў? У дзяжурную службу РАУС паступіла паведамленне ад бялынічанкі аб тым, што з яе прысядзібнага ўчастка нехта скраў 25 качаноў капусты.

Ні сораму, ні сумлення. За мінулы тыдзень праваахоўнікі выявілі 3 факты знаходжання працаўнікоў арганізацый на рабочых месцах у стане алкагольнага ап’янення. На парушальнікаў дысцыпліны складзены адміністрацыйныя пратаколы.

Загінуў пешаход

21 кастрычніка каля в. Ермалавічы адбылося ДТЗ са смяротным сыходам.

31-гадовая мінчанка на аўтамабілі “Фальксваген-Джэта” зрабіла наезд на пешахода, які стаяў на краі праезнай часткі і не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Ад атрыманых траўм мужчына загінуў на месцы здарэння.

Ганна КАВАЛЁВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *