Цяхцінская легенда

Калісьці даўно, дзе цяпер

стаіць вёска,

Быў толькі лес і дзвюх

рэчак палоскі.

Лес быў багаты грыбамі,

дзічынай…

Аднойчы з’явілася ў вёсцы

дзяўчына.

Сама прыгажуня:

русыя косы,

У вачах у вялікіх бездань

нябёсаў,

Спрытныя рукі і голас

звонкі,

Стан у дзяўчыны высокі

і тонкі.

Ніхто і не ведаў,

як яе зваць,

Але ўмела яна чараваць.

Ведала травы і зёлкі

дзяўчына.

Час праляцеў. Нарадзіла

яна сына.

Рос той хлапчук не па днях –

па гадзінах.

Для чараўніцы святлом

быў адзіным.

Усё дазваляла сыночку

вядзьмарка:

У лесе гуляць, загараць,

бегаць шпарка.

Толькі, нібы ў адчуванні

бяды,

Не дапускала яго да вады.

Не дазваляла глядзець

нават сыну

На хуткі Цях і празрыстую

Ціну.

Чаго баішся, тое

і здараецца.

Матуля – у лес, а сыночак

купаецца,

Плешчыцца, цешыцца

цёплай вадой

І не заўважыў, як у вір

з галавой

Яго зацягнула.

Не выбрацца болей.

Кароткай была ў хлапца

таго доля.

Прыйшоўшы дамоў маці

клікала сына:

– Сынок, ты ж казаў,

што мяне не пакінеш!

Бегала, клікала…

і не знайшла.

На бераг дзвюх рэчак

жанчына пайшла.

І ўсё зразумела адразу яна,

Бо ў той вадзе не было

відаць дна…

І рукі падняўшы да Бога

ў гору,

Матуля ўпала на бераг

ад гора.

Дагэтуль ля рэчак жанчына

ляжала,

Пакуль ёй вада цела сына

аддала.

Схаваўшы ў зямліцы сырой

яго цела,

Жанчына пакінуць уміг

захацела

Край, што ёй шчасце быць

маці прынёс,

І дзе праліла яна рэкі слёз.

Сабрала ўсе рэчы свае

ў вузельчык,

Праходзячы берагам узяла

каменьчык.

Кінула ўлева, кінула ўправа.

Уміг і вада, і вядзьмарка

прапала,

Як і не было ні Цяха, ні Ціны.

Ад іх засталіся адны

ўспаміны.

Шмат часу прайшло.

Тут цяпер стаяць хаты,

Расце збажына і бульбы

багата.

Ды кажа народ, той, хто

чароўныя камні падніме,

Цяха і Ціну з нябыту

ажывіць.

Ірына ТРАЦЦЯКОВА,

настаўніца пачатковых

класаў

Цяхцінскага ВПК ДС СШ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *