З 29 кастрычніка па 4 лістапада праваахоўнікі склалі 20 адміністрацыйных пратаколаў

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 29 кастрычніка па 4 лістапада праваахоўнікі склалі 20 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення – 14, дробнае хуліганства – 2, сямейны скандал – 3.

Шкло не спадабалася? 29 кастрычніка ў дзяжурную службу РАУС паступілі паведамленні аб тым, што невядомыя асобы разбілі шкло ў аптэцы па вул. Ленінская і на ўваходных дзвярах універсама “Ластаўка”.

Страўнік падвёў. Невядомы ўзламаў уваходныя дзверы магазіна на станцыі Друць і скраў адтуль прадукты харчавання. Раённы аддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу.

Шумныя суседзі. Бялынічанін патэлефанаваў у РАУС і паскардзіўся на суседзяў, якія, нягледзячы на позні час, шумяць і перашкаджаюць яму адпачываць. Матэрыялы справы накіраваны ў БУКП “Жылкамгас”.

Колы. Жыхарка Вялікага Трылесіна паскардзілася праваахоўнікам на “даўгарукага”, які зняў па два колы з легкавога аўтамабіля і трактара, што стаялі на яе прысядзібным участку. Узбуджана крымінальная справа.

…А ён пабіў. 4 лістапада а другой гадзіне ў дзяжурную службу РАУС патэлефанаваў бялынічанін і паведаміў, што каля кафэ “Белыя росы” яго толькі што пабіў наглядна знаёмы мужчына.

Ганна КАВАЛЁВА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *