Без дагавораў

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правёў маніторынг выкарыстання ў Магілёве пляцовак з пакрыццём. Іх можна здаваць у арэнду пад аб’екты гандлю, грамадскага харчавання і іншыя мэты.

Кантралёры ўстанавілі шматлікія выпадкі выкарыстання такіх пляцовак суб’ектамі прадпрымальніцтва (пад летнія кафэ, для гандлю жывой рыбай, марожаным, напоямі і многім іншым) без заключэння з іх балансатрымальнікамі дагавораў арэнды дзяржмаёмасці і ўнясення адпаведных плацяжоў, чвэрць якіх падлягае пералічэнню ў бюджэт Магілёва.

                     Аляксей ІГЛІКАЎ,

                     намеснік старшыні Камітэта

                     дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *