Кадравыя змены

З 8 лістапада на пасаду начальніка аддзела механізацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама прызначаны Віталь ЛАСЯНКОЎ.

Віталь Анатольевіч нарадзіўся ў Круглым. У 2011 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці”, у 2012 годзе – тую ж ВНУ па спецыяльнасці “Кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі аграпрамысловага комплексу”.

Да прызначэння на новую пасаду працаваў намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Крычаўскага райвыканкама.

Марыя ШУТ.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *