У раёне прайшоў чарговы Дзень прызыўніка

У раёне прайшоў чарговы Дзень прызыўніка. З гэтай нагоды прызыўнікі, іх бацькі, сябры, калегі завіталі ў раённы цэнтр культуры.

Безимени-1

Да будучых салдат з цёплымі словамі звярнуліся: ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай ГАМОЛКА, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар АРЖАНІКАЎ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ, старшыні раённага савета ветэранаў Яўген ЧАРНЯКОЎ,              РА ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Віктар ПАДОЛЬСКІ, настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці Бялыніцкай протаіерэй айцец Сергій. Яны            адзначылі, што абарона Радзімы з’яўляецца ганаровым і святым абавязкам кожнага грамадзяніна нашай краіны, і галоўная задача прызыўніка – дастойна адслужыць у арміі і вярнуцца дадому жывым і здаровым. Ганаровыя госці пажадалі прызыўнікам паспяховай і добрасумленнай службы, прывялі ім у прыклад подзвігі воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў Афганістане, выказалі ўпэўненасць у тым, што яны будуць годна абараняць сваю Бацькаўшчыну і заўсёды памятаць пра сваю малую радзіму.

Сваімі ўражаннямі падзяліўся прызыўнік Дзмітрый СМОЛЬСКІ:

– Лічу, што служба ў арміі неабходна для кожнага мужчыны. Ужо ведаю, што буду ахоўваць межы роднай краіны. Такім размеркаваннем задаволены. Думаю, што ўсё будзе добра, і служба ў Пагранічных войсках застанецца ў памяці назаўсёды.

Таксама да будучых салдат звярнуўся вайсковец в/ч № 35703 Ігар ВАРАПАЕЎ. Ён расказаў аб вайсковых буднях, як трэба паводзіць сябе маладому ваеннаслужачаму і даў прызыўнікам некалькі карысных парад.

Прыемны падарунак зрабілі прызыўнікам маладыя артысты РЦК, якія паказалі лепшыя канцэртныя нумары.

У цяперашнюю прызыўную кампанію ў Беларускае войска пойдзе служыць больш за 40 нашых землякоў. Няхай армія выхавае ў іх мужнасць і стойкасць, прымножыць пачуццё адданасці Радзіме, падорыць новых надзейных таварышаў, а служба пройдзе дастойна.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *