Застаюцца пад кантролем

У верасні бягучага года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі РАНС праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі выбухапажаранебяспечных аб’ектаў ТАА “БелЛесТэхна” ў в. Майск, ТДА “Руббервуд” і ТАА “АвангардЛес”, а таксама АЗС №10 г. Бялынічы, № 67 і № 69 у в. Карытніца.

Падчас праверкі асаблівая ўвага надавалася эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання, а таксама наяўнасці інфармацыйных стэндаў аб захаванні правіл пажарнай бяспекі, правядзенню інструктажоў з работнікамі прадпрыемстваў.

Па ўсіх выяўленых парушэннях кіраўнікам правераных аб’ектаў былі выдадзены адпаведныя рэкамендацыі.

Дарэчы, пры правядзенні паўторнага маніторынгу ўстаноўлена, што парушэнні ліквідавалі не ўсё. Напрыклад, кіраўнікі ТАА “БелЛесТэхна” і “АвангардЛес” прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.

Названыя аб’екты застаюцца пад пільным кантролем інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС да поўнай ліквідацыі парушэнняў.

  Юрый МАРОЗАЎ,

  в.а. першага намесніка начальніка РАНС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *