17 лістапада служба аховы правапарадку і прафілактыкі МУС адзнаыла 95-гадовы юбілей

17 лістапада служба аховы правапарадку і прафілактыкі МУС адзначыла 95-гадовы юбілей.

Гісторыя ўтварэння гэтага падраздзялення праваахоўных органаў пачалася з кастрычніка 1918 года, калі народнымі камісарыятамі ўнутраных спраў і юстыцыі была зацверджана інструкцыя “Аб арганізацыі савецкай рабоча-сялянскай міліцыі”. У адпаведнасці з яе палажэннямі пачала фарміравацца служба ўчастковых міліцыянераў, якія забяспечвалі непасрэдную ахову грамадскага парадку на месцах, прафілактыку і недапушчэнне злачынстваў і адміністрацыйных парушэнняў.

З лістапада 1923 года распараджэннем НКУС гэтыя супрацоўнікі міліцыі сталі называцца ўчастковымі наглядчыкамі. Загадам НКУС ад 13 лютага 1930 года ўчастковыя наглядчыкі гарадской міліцыі і сельскія міліцыянеры райаддзелаў былі перайменаваны ва ўчастковых інспектараў міліцыі.

Сёння супрацоўнікі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС – адны з першых, хто забяспечвае бяспеку жыцця і маёмасці жыхароў раёна. 5 сельскіх і 4 гарадскія ўчастковыя інспектары міліцыі штодзённа ажыццяўляюць маніторынг замацаваных за імі населеных пунктаў і вуліц, праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў. Асаблівую ўвагу ўдзяляюць пры гэтым асобам, якія знаходзяцца на ўліку ў РАУС, нядобранадзейным бацькам, сямейным скандалістам, тым, хто злоўжывае спіртным.

уч2

Па словах начальніка ААПП РАУС Сяргея НІЗАЎЦОВА, за 10 месяцаў бягучага года з незаконнага абароту выведзена больш за 1600 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці, 46 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае захаванне самагону і брагі, 28 алкаголікаў, згодна рашэння рённага суда, накіраваны на прымусовае лячэнне ў ЛПП.

На прафілактычным уліку ў РАУС знаходзяцца 179 чалавек. З іх 35 – сямейныя скандалісты, 144 – злоўжываюць алкаголем. З імі ўчастковыя інспектары праводзяць прафілактычную работу.

маник15 гадоў запар службай участковых інспектараў райаддзела міліцыі кіраваў Аляксандр МАНІКАЙЛА. Зараз ён знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але працягвае службу ў раённым аддзяленні Дэпартамента аховы.

– Гэта праца для мяне была адказная, складаная і разам з тым цікавая, – распавядае Аляксандр Віктаравіч. –  Каб карыстацца ў насельніцтва аўтарытэтам, участковы інспектар павінен сам быць прыкладам для іншых: валодаць высокімі маральнымі якасцямі, у сваёй прафесійнай дзейнасці заўсёды кіравацца законам. Мне давялося працаваць з людзьмі, якія ўзорна выконвалі свае службовыя абавязкі. Аляксандр ГАГІЕЎ шмат гадоў працаваў участковым інспектарам у Машчаніцкім сельсавеце. Да яго звярталіся людзі з любымі пытаннямі, і нікога ён не адпрэчваў, кожнаму стараўся дапамагчы. Выдатнае веданне людзей дазваляла прадухіляць шмат злачынстваў альбо павышаць іх раскрывальнасць. Таксама хачу ўспомніць участковых інспектараў Уладзіміра СТАЛЯРОВА і Аляксандра ЛЯНЬКОВА.

Шмат гадоў адпрацавалі ў ААПП РАУС участковыя інспектары міліцыі Аляксандр КАЗЛОЎ, Аляксандр ШУТОЎ, Юлія МАРОЗАВА. Выдатна зарэкамендавалі сябе на службе прадстаўнікі маладога пакалення Кірыл НАВУМАЎ і Павел БАРАШКОЎ.

уч1

– Ёсць нагода сказаць добрыя словы на адрас нашых маладых супрацоўнікаў, – адзначае намеснік начальніка РАУС Міхаіл НЯМЫЦЬКА. – Павел Барашкоў, напрыклад, выконвае абавязкі малодшага ўчастковага інспектара і выдатна з імі спраўляецца. Зараз ён завочна вучыцца ў Магілёўскім інстытуце МУС, набывае профільную адукацыю.

            Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.  

Фота аўтара

               і з архіва РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *