Вынікі праверак у Чавускім раёне

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці дадзена ацэнка працы, якая праводзіцца мясцовымі органамі ўлады па сацыяльна-эканамічным развіцці Чавускага раёна, адпаведнасці заканадаўству пры фарміраванні і выкананні бюджэту.

Калегіяй звернута ўвага райвыканкама і яго служб на неабходнасць прыняцця вычарпальных мер па забеспячэнні збалансаванасці бюджэту, узмацненні кантролю за выкананнем бюджэтна-фінансавай дысцыпліны, задзейнічанні ўсіх наяўных у рэгіёне рэзерваў павышэння эфектыўнасці гаспадарання.

Па выніках кантролю вернута ў бюджэт 62 тыс. рублёў, скарочана фінансаванне на 85 тыс. рублёў, 16 работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 15 – да дысцыплінарнай.

                     Аляксей ІГЛІКАЎ,

                     намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

                        Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *