Юбілейны, 100-ты, маленькі бялынічанін быў зарэгістраваны ў аддзеле ЗАГСу райвыканкама

Юбілейны, 100-ты, маленькі бялынічанін быў зарэгістраваны ў аддзеле ЗАГСу райвыканкама. Шчаслівых бацькоў Андрэя і Анастасію ЦАПКО з прыбаўленнем у іх сям’і павіншавала начальнік аддзела Наталля ЛАЗОЎСКАЯ.

100

Для сям’і Цапко нараджэнне маленькага сына Канстанціна стала сапраўдным святам – ён трэцяе дзіця, і цяпер Андрэй і Анастасія – мнагадзетныя бацькі. Старэйшыя сястрычкі Косці надзвычай радасныя ад таго, што сям’я пабольшала, ад браціка амаль што не адыходзяць.

– Імя для сына выбралі задоўга да яго нараджэння, – распавёў карэспандэнту райгазеты Андрэй Цапко. – Калі толькі даведаліся аб цяжарнасці, вырашылі, што, калі народзіцца сын, назавем яго Канстанцінам. Так і адбылося.

– Для кожнай сям’і нараджэнне дзіця – пачатак новага шляху, – адзначыла Наталля Лазоўская. – А павышэнне ўзроўню нараджальнасці – адзін з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай палітыкі.

Сям’і Цапко Наталля Віктараўна пажадала, каб іх дзеці раслі ў атмасферы любові і разумення, і адчувалі сябе шчаслівымі напрацягу ўсяго жыцця.

Ад аддзела ЗАГСу шчаслівыя бацькі атрымалі каштоўны падарунак і пасведчанне асаблівага ўзору аб нараджэнні дзіця.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *