Добрымі словамі і ўсмешкай вітаюць кожнага пакупніка прадаўцы магазіна ААТ “Бабуліна крынка”

Ні для каго не сакрэт, што цёплыя словы, сказаныя ад чыстага сэрца, могуць зарадзіць пазітывам на ўвесь дзень. А наколькі гэта каштоўна, калі часцінку сваёй цеплыні падораць не толькі блізкія або знаёмыя.

Безимени-1

Добрымі словамі і ўсмешкай вітаюць літаральна кожнага пакупніка прадаўцы магазіна ААТ “Бабуліна крынка”, што знаходзіцца па вуліцы Калініна райцэнтра. І гэта не напаказ: такі стыль адносін да пакупнікоў выпрацаваны гадамі: літаральна з першых дзён адкрыцця магазіна і да сённяшняга часу. Яшчэ адна адметнасць – зладжаны працоўны калектыў. Мяркуйце самі: загадчыца гандлёвай кропкі Таццяна ДАЛЯЧКА нязменна працуе тут амаль чвэрць стагоддзя, прадавец Людміла АЎТУШЭНКА – на год меней, 20 гадоў за прылаўкам правяла Таццяна ЦАБРОВА і 17 – Таццяна ШЧЭРБІЧ.

– Наш горад невялікі, таму большасць пакупнікоў ведаем у твар, па імені, прозвішчу і нават па-бацьку, – усміхаецца Таццяна Цаброва. – Людзям прыемна такая ўвага, і часта яны прыходзяць сюды не толькі па фірменную малочную прадукцыю, але і за добрымі словамі і парадамі.

– Нават калі побач адкрыўся “Еўраопт”, пакупнікоў у нас не паменела. Наадварот, з’явілася шмат новых, – дадае загадчыца гандлёвага аб’екта Таццяна Далячка.

Узорная праца магазіна не застаецца незаўважанай. Шмат разоў калектыў яго прызнаваўся лідарам раённага спаборніцтва, прадаўцы адзначаліся ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *