Два пажары за выхадныя
У цэнтр аператыўнага кіравання РАНС 17 лістапада паступіла інфармацыя пра згарэлы дом у в. Замачулле, а на наступны дзень – пра пажар прыватнага жылога дома ў аг. Свяцілавічы.
Па прыбыцці пажарных у Замачулле было ўстаноўлена, што, па папярэдніх дадзеных, пажар адбыўся ўноч з 16 на 17 лістапада. Згарэлы дом быў нежылы, але жыхары вёскі расказалі ратавальнікам, што там мог знаходзіцца чалавек. Падчас агляду месца здарэння знойдзены згарэлыя астанкі мужчыны. Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.
Паведамленне пра пажар дома ў Свяцілавічах паступіла ў РАНС а пятнаццатай гадзіне. Да моманту прыезду ратавальнікаў на месца здарэння дом гарэў адкрытым полымем. Гаспадары знаходзіліся на вуліцы.
Агонь знішчыў веранду, пашкодзіў дах, сцены дома, а таксама маёмасць. Магчымая прычына пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.