Праведзены маніторынг стану льняной галіны

Яго вынікі паказалі, што ў Магілёўскай вобласці прымаюцца арганізацыйна-практычныя меры па стварэнні належных умоў для функцыявання арганізацый, якія вырошчваюць і перапрацоўваюць лён.

Разам з тым у галіны маюцца шматлікія рэзервы для павышэння эфектыўнасці, у першую чаргу, за кошт безумоўнага выканання галіновага рэгламенту вырошчвання гэтай культуры.

У бягучым годзе тыя ці іншыя хібы і недахопы, якiя цягнуць, у тым ліку, зніжэнне ўраджайнасці лёну, выяўлены Камітэтам практычна ва ўсіх арганізацыях рэгіёну, што спецыялізуюцца на вырошчванні лёну. У іх ліку: недастатковая апрацоўка зямель ад пустазелля, плантацый лёну ад хвароб і шкоднікаў, неўнясенне неабходных аб’ёмаў мінеральных угнаенняў, невыкананне аптымальных тэрмінаў сяўбы і ўборкі гэтай культуры.

У выніку, у бягучым годзе ў вобласці не выканана даручэнне Прэзідэнта аб вытворчасці льнотрасты сярэднім нумарам 1,5. У рэчаіснасці ён склаў толькі 1,0.

Невыкананне агратэхнічных тэрмінаў уборкі лёну ў значнай ступені абумоўлена недахопам спецыялізаванай уборачнай тэхнікі.

         Юрый ФРАЛОЎ,

         першы намеснік старшыні

         Камітэта дзяржкантролю

            Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *