Бронза ў восеньскім турніры

марНа базе ФАКу “Друць” прайшоў міжгародні турнір па міні-футболе “Залатая восень” сярод юнакоў 2007-2008 і 2009-2010 г. н.

Удзел у спаборніцтвах прынялі юныя футбалісты з Магілёва, Круглага і Бялыніч. Наш горад прадстаўлялі футбольныя дружыны МЦ “Ветразь”. Ва ўзроставай групе 2007-2008 г. н. бялынічане занялі чацвёртае месца. Каманда МЦ “Ветразь”, у склад якой увайшлі хлопчыкі 2009-2010 г. н., стала бронзавым прызёрам турніру, прапусціўшы наперад дружыны СДЮШАР “Юнацтва” г. Магілёў і ДЮСШ г. Круглае.

Каманды, якія занялі прызавыя месцы, і лепшыя гульцы турніру былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела па адукацыі райвыканкама.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота прадастаўлена

МЦ “Ветразь”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *