На базе ФАКу “Друць” прайшлі мерапрыемствы прафілактычнай акцыі “Бялыніцкі раён – тэрыторыя здароўя”

У мінулыя выхадныя ў Бялынічах на базе ФАКу “Друць” прайшлі мерапрыемствы прафілактычнай акцыі “Бялыніцкі раён – тэрыторыя здароўя”.

Суботні дзень аказаўся вельмі насычаным на падзеі. У рамках праводзімых мерапрыемстваў свае інтарэсы змаглі рэалізаваць і дарослыя, і дзеці.

У фае ФАКу “Друць” разгарнула працу міні-паліклініка ЦРБ і кантрольна-вымяральны пункт кампаніі “Сэйсімед”. Усе жадаючыя маглі праверыць узровень глюкозы, здаць аналізы крыві, зрабіць электракардыяграму, памерыць артэрыяльны ціск, вызначыць індэкс масы цела, атрымаць кансультацыі ўрачоў.

Безимени-1

здор3

здор7

Усяго ўрачэбнае абследванне прайшлі амаль 40 чалавек. Аналізы крыві зрабілі 73, а яшчэ двое – прышчэпкі ад грыпу.

Гарачым чаем з зёлкамі частавалі ў фіта-бары раённай бібліятэкі, а на бібліятэчнай пляцоўцы “Я, ты, ён, яна: мы здаровая краіна!” дзеці ўдзельнічалі ў тэматычнай віктарыне, пісалі на стыкерах пра свае любімыя віды спорту, як яны ўмацоўваюць уласнае здароўе, а потым прыклейвалі іх на спецыяльны плакат.

здор

здор13

На інфармацыйна-забаўляльнай пляцоўцы “Чыстыя рукі” ўсе жадаючыя маглі атрымаць памяткі пра здаровы лад жыцця і паназіраць у мікраскоп за мікраарганізмамі, якія жывуць на брудных руках.

здор8

Супрацоўнікі МЦ “Ветразь” арганізавалі забаўляльную спартландыю для зборных каманд мнагадзетных сем’яў раёна. Першае месца ў ёй заняла каманда “Апельсін” з СШ № 2, другое – у прадстаўнікоў каманды “Надзея” Цяхцінскага ВПК ДС СШ і трэцімі сталі ўдзельнікі каманды “Маланка” СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага. Таксама ў рамках акцыі “Тэрыторыя здароўя” адбыліся спаборніцтвы па плаванні сярод малодшых школьнікаў “Залатая рыбка”. Сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2006-2007 гадоў нараджэння лепшымі сталі Арсеній САГІН  (СШ № 2) і Караліна ЦЕРАШКОВА (СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага), а сярод дзяцей 2008-2009 гадоў нараджэння – Мікіта ФІЛІПАЎ (СШ № 2) і Елізавета КУЛІКОЎСКАЯ (СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага). Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад райЦГЭ.

здор15

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *