Праверылі ўстановы ЖКГ

Неабгрунтаванае атрыманне дзяржаўных сродкаў больш як на 510 тыс. рублёў пяццю прадпрыемствамі ЖКГ вобласці выяўлена Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці пры правядзенні маніторынгу выканання парадку прымянення тарыфаў на аказаныя бюджэтным арганізацыям камунальныя паслугі.

Быхаўскім, Бялыніцкім, Слаўгарадскім УКП “Жылкамгас”, Крычаўскім УКВП “Водаканал” і УКВП “Чэрыкаўскі жылкамунгас” пры аказанні ў 2017 годзе бюджэтным арганізацыям паслуг па цеплазабеспячэнні, водазабеспячэнні і водаадвядзенні перавышаны ўстаноўлены на дадзеныя паслугі найбольшы ўзровень рэнтабельнасці. Аднак, неабгрунтавана атрыманую выручку гэтыя арганізацыі бюджэтнікам не вярнулі.

                    Аляксей ІГЛІКАЎ,

                     намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

                        Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *