Выявілі шэраг парушэнняў

Супрацоўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС правялі маніторынг КУП па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог “Магілёўаблдарбуд” – ДРБУ № 170, начальнікам якога з’яўляецца Алег ФІЛІПАЎ.

У ходзе праверкі выяўлены шэраг парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі. Напрыклад, у арганізацыі адсутнічае агульна-аб’ектавая інструкцыя аб мерах пажарнай бяспекі, няма службовай асобы, якая прайшла навучанне па накірунку “Забеспячэнне пажарнай бяспекі”. Не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму. Аўтаматычная пажарная сігналізацыя знаходзіцца ў няспраўным стане, дагавор на яе абслугоўванне не заключаны. Планы эвакуацыі не адпавядаюць патрабаванням пастановы МНС №21 ад 20.04.2018, у адміністрацыйным будынку на дзвярах эвакуацыйных выхадаў адсутнічаюць замкі, якія лёгка адкрываюцца, будынкі не ў поўным аб’ёме ўкамплектаваны пярвічнымі сродкамі пажаратушэння.

Па выніках праведзенага маніторынгу начальніку прадпрыемства ўручаны рэкамендацыі для ліквідацыі парушэнняў.

   Юрый МАРОЗАЎ,

   старшы інспектар

            ІНіП РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *