“Пераабувайцеся” своечасова

Зімой узрастае небяспека эксплуатацыі дарожнага пакрыцця з-за лёду і снегу. Пры няправільных дзеяннях вадзіцеляў у неспрыяльных умовах надвор’я аўтамабіль шмат страчвае ў кіраванні. А гэта паўкрока да стварэння аварыйнай сітуацыі ці ДТЗ.

З мэтай мінімізацыі небяспечных сітуацый на дарогах Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць па 6 снежня рэспубліканскую прафілактычную акцыю “Жыццё даражэй за шыны”.

Нагадваем, што пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія масай звыш 3,5 тоны, а таксама з тэхнічна дапушчальнай масай звыш 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.

Шыны, прызначаныя для эксплуатацыі ў зімовых умовах, маркіруюцца спецыяльнымі знакамі ў выглядзе гары з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакамі “М+S”, “М& S”, “МS»” ці “All Seasons”.

Зімовыя шыны скарачаюць тармазны шлях аўтамабіля і значна паляпшаюць кіраванне ім ва ўмовах галалёду і снежнага покрыва.

Такія шыны ўстанаўліваюцца на ўсе колы транспартнага сродку. Майце на ўвазе, што глыбіня пратэктара іх не павінна быць менш за 4 мм.

Штраф за “непераабуты” аўтамабіль пачынаецца з сумы 0,5 бв (12,25 рубля).

                                                                    Максім КУНДАЛЕЎ,

                                                                    начальнік АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email