З 19 па 25 лістапада праваахоўнікі склалі 16 адміністрацыйных пратаколаў

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 19 па 25 лістапада праваахоўнікі склалі 16 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення – 9, дробнае хуліганства – 3, сямейны скандал – 3, дробны крадзеж – 1.

Пагрэўся. Бялынічанка патэлефанавала ў міліцыю і паскардзілася на знаёмага, які ноччу скраў яе дровы. Аматар дармавой цеплыні атрымаў адміністрацыйны пратакол.

Крадзеным сыты не будзеш! Жанчына прыйшла ў дзяжурную службу міліцыі і павінілася, што ўкрала мяса ў жыхара               в. Чырвоная Слабада. А вось злодзей, які вынес прадукты харчавання з магазіна “Сямейны” ў Бялынічах, застаўся пакуль невядомым. Па факту крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.

Вінаваты ва ўсім! У дзяжурную службу РАУС з павіннай прыйшоў мужчына, які прызнаўся ў крадзяжы электраінструментаў у верасні ў в. Чырвоны Бор. Праз два дні ён паведаміў праваахоўнікам, што ўкраў пнеўматычную вінтоўку і дзіцячыя цацкі з дома ў аг. Галоўчын. 

Сабакі без нагляду. Жыхар Гняздзіна паскардзіўся міліцыянерам на суседскіх сабак, якія бегалі без нагляду і напалохалі яго авечак. У адносінах да нядбайных гаспадароў чатырохногіх сяброў складзены адміністрацыйныя пратаколы.

Вось дык зяць! Бялынічанка паскардзілася на зяця, які ў стане алкагольнага ап’янення завітаў да яе ў госці і брыдкасловіць. Пасля таго, як праваахоўнікі ўручылі яму адміністрацыйны пратакол, той хуценька зазбіраўся дадому.

А машына не едзе. Жыхар Ермалавічаў патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што ў яго аўтамабілі невядомыя парэзалі два колы.

Ганна КАВАЛЁВА.

 

Print Friendly, PDF & Email