Загінуў пешаход
Увечары 23 лістапада на аўтадарозе Мінск-Магілёў адбылася трагедыя.
28-гадовы жыхар Крычава на аўтамабілі “БМВ” зрабіў наезд на жанчыну, якая пераходзіла праезную частку дарогі. У выніку ДТЗ пешаход атрымала шматлікія траўмы, ад якіх загінула на месцы.
Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа.
Максім КУНДАЛЕЎ,
начальнік АДАІ РАУС.