Інспектары ІНіП РАНС правялі маніторынг вытворчых будынкаў і гасцініцы ААТ “Новая Друць”

Інспектары ІНіП РАНС правялі маніторынг вытворчых будынкаў і гасцініцы ААТ “Новая Друць”, дырэктарам якога з’яўляецца Анатоль ДРАЗДОЎ.

У ходзе праверкі ў кастрычніку выяўлены парушэнні агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі.

У гасцініцы “Мара” аказалася няспраўнай аўтаматычная пажарная сігналізацыя, дагавор са спецыялізаванай арганізацыяй на яе планавае тэхнічнае абслугоўванне не заключаны. Аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, устаноўленыя ў жылых пакоях, знаходзіліся ў няспраўным стане.

Будынак гасцініцы не ў поўным аб’ёме ўкамплектаваны пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, перазарадка вогнетушыцеля своечасова не праведзена. На шляхах эвакуацыі размешчана мэбля, не замацаваны дывановыя дарожкі, што перашкаджае бяспечнаму выхаду людзей у выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Планы эвакуацыі не адпавядаюць патрабаванням, адказная асоба не прайшла падрыхтоўку па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму. На другім паверсе будынка ўстаноўлены перагародкі без распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі, адсутнічаюць знакі пажарнай бяспекі. На дзвярах эвакуацыйных выхадаў няма замкоў, якія лёгка адкрываюцца. Пажарны рэзервуар, указальніка якога таксама няма, не ачышчаны ад смецця і не запоўнены вадой.

На МТК в. Ключыкі (начальнік Таццяна РАНЦАВА), МТК аг. Вялікая Машчаніца (начальнік Іна КОЗЫРАВА), МТК в. Стараселле (начальнік Сяргей ЁЖЫКАЎ), МТК аг. Цяхцін (начальнік Таццяна ГУРАНЁВА) няспраўна вонкавае супрацьпажарнае водазабеспячэнне, не забяспечаны свабодны пад’езд і доступ да пажарных гідрантаў, адсутнічаюць іх указальнікі.

Па выніках праведзенага маніторынгу дырэктару прадпрыемства былі дадзены рэкамендацыі для ліквідацыі парушэнняў. Але пры паўторным маніторынгу, які праходзіў з 12 па 16 лістапада, устаноўлена, што парушэнні, указаныя ў рэкамендацыях, не ліквідаваны.

У дачыненні да адказных службовых асоб распачаты адміністрацыйныя працэсы.

              Юрый МАРОЗАЎ,

              старшы інспектар ІНіП РАНС.

 

Print Friendly, PDF & Email