На аўтадарозе Карытніца-Стараселле-Эсьмоны супрацоўнікі АДАІ РАУС затрымалі нецвярозага вадзіцеля

25 лістапада на аўтадарозе Карытніца-Стараселле-Эсьмоны супрацоўнікі АДАІ РАУС затрымалі нецвярозага вадзіцеля.

Магіляўчанін кіраваў аўтамабілем “Сеат” пад добрай “мухай”. Па выніках праведзенага медагляду стан яго ап’янення склаў 2,7 праміле.

У адносінах да парушальніка складзены  адміністрацыйны пратакол. Адказнасць за гэта дзеянне цягне накладанне штрафу памерам да 100 бв з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады.

   Максім КУНДАЛЕЎ,

            начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email