Сродкі вернуты ў бюджэт

Незаконнае і нямэтавае расходаванне бюджэтных сродкаў больш за 23 тыс. рублёў выяўлена Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе праверкі Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Установа не ў поўным аб’ёме аднаўляла панесеныя бюджэтныя выдаткі пры аказанні платных медыцынскіх паслуг, завышала ў бюджэтных каштарысах выдаткі на харчаванне пацыентаў, набывала не прадугледжаныя пры выдзяленні бюджэтных сродкаў расходныя матэрыялы да медыцынскага абсталявання.

Таксама выяўлены парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак і здачы ў арэнду маёмасці, цэнаўтварэння.

Па выніках праверкі незаконна атрыманыя сродкі вернуты ў бюджэт, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты ўстанова і 6 яе службовых асобаў, 15 работнікаў пакараны дысцыплінарна.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні

Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email