Супрацоўнікі РАУС праводзяць работу па выяўленні фактаў вырабу самагону і брагі

Супрацоўнікі РАУС праводзяць работу па выяўленні фактаў вырабу самагону і брагі.

У лістападзе праваахоўнікі выявілі факт захоўвання 33 літраў самагоннай брагі ў жыхара Цяхцінскага сельсавета. Уся знойдзеная вадкасць знішчана.

Нагадваем, што за вытворчасць ці набыццё самагону, паўфабрыкатаў (брагі) і захоўванне апаратаў для яго вырабу, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: папярэджанне альбо штраф да 5 бв з канфіскацыяй спіртнога, паўфабрыкатаў і апаратаў.

Тыя ж парушэнні, зробленыя паўторна на працягу года, а роўна і выраб грамадзянамі больш за   5 літраў самагону і больш за 30 літраў паўфабрыкатаў (брагі) альбо захоўванне такой іх колькасці, караюцца штрафам ад 5 да 10 бв з канфіскацыяй алкагольнай прадукцыі і апаратаў.

                                                  Сяргей НІЗАЎЦОЎ,

            начальнік ААПП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email