І самадзейнасць, і высокае мастацтва

У  рамках творчага праектаБялыніцкая тэатральная восеньна вялікай сцэне РЦК адбыліся паказы лепшых спектакляў удзельнікаў тэатральных абяднанняў цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна.

Паказы спектакляў падзяляліся на два блокі: дзіцячыя і дарослыя, але сапраўдныя аматары тэатральнага мастацтва змаглі пабачыць усе пастаноўкі.

Перад пачаткам тэатральнага дзейства ў фае РЦК была арганізавана фотазона, дзе ўсе жадаючыя маглі зрабіць памятныя фотаздымкі з клоўнамі-мімамі. Таксама гасцей мерапрыемства чакалі фотавыстава лепшых спектакляў, якія адбыліся ў рамках праекта “Бялыніцкая тэатральная восень”, і відэапаказы прэм’ер спектакляў мінулых гадоў.

Па выніках папярэдніх конкурсных праглядаў вызначыліся пераможцы творчага праекта.

Дыпломаў І ступені ўдастоіліся тэатральныя аб’яднанні Свяцілавіцкага СЦК і Машчаніцкага СК. Свяцілавіцкія артысты паказалі філасофска-гумарыстычную камедыю “Стомлены д’ябал” па п’есе Сяргея КАВАЛЁВА, а Машчаніцкія ўдзельнікі тэатральнага аб’яднання – дзіцячы спектакль “Маша і Мядзведзь” па творы Алесі ЕМЯЛЬЯНАВАЙ. Дарэчы, шасцікласніцы Машчаніцкай СШ Ксеніі ПАЎЛЮЧЭНКА, якая выдатна сыграла ролю Машы, журы прысудзіла Дыплом “За лепшую дзіцячую ролю”.

Дыпломаў ІІ ступені ўдастоіліся спектаклі Вішоўскага СЦК і ВЧ “Конскі партрэт” па п’есе Леапольда РОДЗЕВІЧА і Цяхцінскага СДК – “Як казкі пераблыталіся” па аднайменнай казцы Генадзя АЎЛАСЕНКІ.

Трэція месцы ў спектакляў па творы Сяргея Кавалёва “Піліпка і ведзьма” Кудзін-скага СДК і “Дело было в  Петушках” (па п’есах Васіля ТКАЧОВА) Ланькаўскага СЦК і ВЧ.

Дыпломы за лепшую жаночую і мужчынскую ролі атрымалі Кацярына МАСЛЯНКОВА, дырэктар Свяцілавіцкага СЦК, і Генадзь ДЗЯМІДАЎ, работнік ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, за ролі Суседкі і Суседа ў спектаклі “Стомлены д’ябал”.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email