Кожны сезон на вышыні

Першае месца ў раённым аглядзе гатоўнасці рамонтнаабслугоўваючай базы машынных двароў сельскагаспадарчых арганізацый для работ у зімовых умовах, па падрыхтоўцы машыннатрактарнага парку да вясеннепалявых работ 2019 года ў чарговы раз заняў машынны двор СВККалгасРадзіма”.

Другое месца ў мехдвара ААТ “Новая Друць”, трэцяе не было прысуджана ў сувязі з невыкананнем умоў спаборніцтва.

– Традыцыйна, рыхтавалі тэхніку да пастаноўкі на зімовы перыяд па меры завяршэння восеньскіх палявых работ, – адзначае галоўны інжынер СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр БАРТЫЛЁЎ. – Зараз тры механізатарскія звяны займаюцца рамонтам машын і агрэгатаў. Графік выканання работ вельмі шчыльны, таму ўсе стараюцца выканаць іх якасна і ў тэрмін. На захаванне пастаўлена 100 % тэхнікі, адрамантаваны ўжо 46 адзінак яе.

Як распавёў Аляксандр Аляксеевіч, пасля дэфектоўкі сельгасмашын і агрэгатаў праводзіцца тэндэр сярод фірм, якія прапаноўваюць дэталі для іх. Важна не толькі закупіць запчасткі па выгадным кошце, але і падабраць найбольш якасныя, каб доўга служылі. Для гэтага гаспадаркай выдаткавана 448000 рублёў.

Дарэчы, да  1 лютага ў гаспадарцы плануюць завяршыць рамонт усёй тэхнікі, якая будзе задзейнічана на пасяўной кампаніі будучага года. Пасля пачнецца агляд і рамонт, па меры неабходнасці, кормаўборачных камбайнаў і прычэпаў для перавозкі здробненай зялёнай масы.  

  Фота і тэкст Алены БЫКАВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email