У раёне – два пажары

Гаспадарчая пабудова ў вёсцы Заполле і дом у Запакуллі гарэлі на пачатку снежня.

Па прыбыцці ратавальнікаў у Запакулле дах дома гарэў адкрытым полымем. Пашкоджана маёмасць, сцены дома. Таксама знішчаны пажарам дах і маёмасць гаспадарчай пабудовы у Заполлі. На шчасце, ад агню ніхто не пацярпеў.

Як мяркуецца, прычыны пажараў – парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання, печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прыбораў.

                                                        Кацярына ЛЮБІВАЯ,

                                                           інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email