Бяспечны Новы год

Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.

Каб папярэдзіць падобныясітуацыі, па 28 снежня ў раёне праходзіць рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы Год!”, якая ўключае ў сябе 4 этапы.

Першы этап завяршыўся 7 снежня. Былі праведзены віктарыны, дэманстрацыя тэматычных фільмаў і ролікаў, гутаркі.З 10 па 19 снежня ратавальнікі наведваюць агульнаадукацыйныя ўстановы, дамы сямейнага тыпу, сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, каб праз розныя гульні і віктарыны пераканаць рабят у тым, што выкарыстоўваць піратэхніку ім нельга. На трэцім этапе, з 20 па 25 снежня, акцыя будзе праходзіць ва ўстановах аховы здароўя. Яе будуць праводзіць не ратавальнікі, а Дзед Мароз, Снягурка і іншыя казачныя персанажы. Прафілактычныя гутаркі, карысныя інфармацыйныя прызы, непаўторныя сэлфібудуць абавязкова!

З 26 па 28 снежня адбудзецца завяршальны этап акцыі, на якім Дзед Мароз і Снягурка адправяцца ў месцы з масавым знаходжаннем людзей.

Далучайцеся да нашай акцыі, і разам адсвяткуем Новы год бяспечна!

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email