Каб ад свят засталіся толькі добрыя ўспаміны…
Як сустрэць навагоднія святы без нечаканых здарэнняў і непрыемнасцяў? Пра тое вучням і настаўнікам Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ распавяла інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ падчас правядзення акцыі “Бяспечны Новы год”.
Асаблівую ўвагу ў гутарцы з дзецьмі і дарослымі яна надала бяспечнаму выкарыстанню піратэхнічных вырабаў. Хоць піратэхніку рабятам прадаюць пасля дасягнення імі пятнаццаці гадоў, але запальваць петарды і феерверкі да паўналецця ім забаронена. Акрамя таго, гэта можа быць і небяспечна.
Разам з інспектарам рабяты ўспомнілі і правілы бяспечных паводзін на лёдзе, а таксама як абараніць сябе ад пераахалоджвання і абмаражэння.
– Нягледзячы на тое, што падчас канікул у вас з’явіцца шмат вольнага часу, клапаціцца аб сваёй бяспецы трэба пастаянна, – папярэдзіла школьнікаў Кацярына Любівая.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі яе атрымалі буклеты на супрацьпажарную тэматыку.
Алена БЫКАВА.
Фота аўтара.