Правядзенне дзён падпісчыка – звычайная практыка для карэспандэнтаў райгазеты

Правядзенне дзён падпісчыка – звычайная практыка для карэспандэнтаў райгазеты. Менавіта падчас сустрэч з чытачамі можна даведацца, што ім падабаецца ў выданні, чаго не хапае, а таксама сказаць дзякуй тым, хто кожны раз афармляе падпіску.

Днямі журналіст завітала ў калектыў ясляў-садзіка №2.

У размове з работнікамі дашкольнай установы высветлілася: раённую газету выпісваюць усе. Шчыры дзякуй калектыву за гэта!

– Раёнку чытаю з першай да апошняй старонкі, каб ведаць, што адбываецца на Бялыніччыне, заставацца ў плыні падзей, – кажа памочнік выхавальніка Алена КАМЛЁВА. – Падабаюцца выпускі з карыснымі парадамі і рэцэптамі страў, люблю эксперыментаваць у гэтым, а раёнка заўсёды пад рукой, як хатняя памочніца.

Будзе чым зацікавіцца ў “Зары над Друццю” патрабавальнаму чытачу і ў 2019 годзе. Па-ранейшаму на старонках газеты знойдуць сваё месца цікавыя краязнаўчыя і гістарычныя матэрыялы, творчыя праекты журналістаў “Жанчына. Маці. Гераіня”, “Несамотныя лёсы”, “Маленькія таленты Бялыніччыны”, “Хутчэй. Вышэй. Мацней”. Новыя праекты “Вясковая моладзь”, “А для душы – творчасць”, “Спадчына”, “Прывабнасць роднай вёскі” не пакінуць абыякавымі нават пераборлівых чытачоў.

Трэба адзначыць, што з першым нумарам газеты ў 2019 годзе да нашых падпісчыкаў традыцыйна прыйдзе і каляровы каляндар на наступны год.

Паважаныя чытачы! Не забудзьцеся аформіць падпіску на “Зару над Друццю” на наступныя месяцы, квартал або паўгоддзе. Карэспандэнты газеты трымаюць руку на пульсе жыцця раёна і абавязкова раскажуць вам пра ўсе важныя і цікавыя падзеі ў раёне, вобласці, краіне!

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email