17 снежня падраздзяленні міліцыі па грамадзянстве і міграцыі адзначылі прафесійнае свята

17 снежня падраздзяленні міліцыі па грамадзянстве і міграцыі адзначылі прафесійнае свята.

Гісторыя

У снежні 1932 года ЦВК і СНК СССР прынялі пастанову, згодна якой у краіне ўводзілася адзіная пашпартная сістэма і абавязковая прапіска грамадзян па месцы іх жыхарства.

З 1937 года ў пашпартах з’явіліся фотаздымкі. Сам дакумент выдаваўся па адзіным узоры, без тэрміну дзеяння. Толькі змяняліся фотакарткі пры дасягненні грамадзянамі 25- і 45-гадовага ўзросту.

У лістападзе 1993 года ў складзе міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі Беларусі была створана пашпартна-візавая служба, а пры МУС і УУС  аблвыканкамаў працавалі бюро пашпартызацыі насельніцтва.

З 2010 года прафесійным святам падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі аб’яўлена дата 17 снежня.

Спецыялісты ГГіМ РАУС выконваюць шмат важных задач. Гэта і пашпартызацыя насельніцтва, рэгістрацыя грамадзян па месцах жыхарства і знаходжання, забеспячэнне кантролю за прыбыццём і пастаянным пражываннем замежных грамадзян, асоб без грамадзянства.

 Сучаснасць…

Сёння само жыццё паказвае, што пытанні грамадзянства і міграцыі становяцца ўсё больш актуальнымі. Міграцыйныя працэсы на Бялыніччыне праходзяць актыўна. Хтосьці прыязджае на пастаяннае месца жыхарства ў наш раён, а нехта, наадварот, едзе за мяжу да дзяцей і ўнукаў.

За 11 месяцаў бягучага года супрацоўнікі ГГіМ РАУС выдалі (абмянялі) 1349 пашпартаў, 89 грамадзянам выдалі (прадоўжылі) від на жыхарства, задаволілі 677 заяў аб рэгістрацыі па месцы жыхарства і 133 – па месцы знаходжання.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email