Вышыўкі, што саграваюць душу

Праўду кажуць, што для творчага чалавека 24 гадзіны ў сутках – гэта вельмі мала. Пазіраючы на работы, зробленыя працавітымі рукамі, можна злавіць сябе на думцы: ну колькі ж часу патрэбна прысвяціць свайму захапленню, каб атрымалася такая прыгажосць?

Бялынічанка Святлана ДРАЗДОВА, персанальная выстава карцін якой нядаўна прайшла ў РЦК, адзначае:

– Вельмі многа.

Вышыўкай яна захапілася некалькі гадоў таму, калі дачка Ганна яшчэ вучылася ў школе. Разам з ёй доўгімі зімовымі вечарамі асвойвала карпатлівую працу з іголкамі і ніткамі.

– Мы цікавіліся рознымі тэхнікамі вышыўкі, – гаворыць Святлана Іванаўна. – Спрабавалі вышываць карціны з бісеру, рабіць так званую “алмазную” вышыўку. Усё атрымлівалася прыгожа. Але традыцыйнае вышыванне крыжыкам мне падабаецца больш. І такіх работ выканала вельмі шмат.

Вышыванкі Святланы Іванаўны і яе дачкі зараз упрыгожваюць не толькі іх дом. Усе родныя і блізкія, каму пашчасціла атрымаць у падарунак вышытыя карціны, у захапленні ад іх творчасці.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email