“Букет” парушэнняў

Інспектарамі ІНіП РАНС праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ў жывёлагадоўчых будынках ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, абавязкі дырэктара якога выконвае Мікалай СКРЫПУНОЎ.

Падчас праверкі ўстаноўлена, што на МТФ аг. Свяцілавічы не адрамантавана печ, якая размешчана ў бытавым памяшканні. Па-ранейшаму ў муры ёсць расколіны, адсутнічае запорная прылада топачных дзверцаў. На МТК аг. Свяцілавічы дапускаецца курэнне работнікаў у непрызначаных для гэтага месцах, пажарны гідрант не ачышчаны ад снегу, вогнетушыцель, які знаходзіцца ў памяшканні кацельні, – у няспраўным стане. На МТФ                в. Барок, як і ў будынку прахадной, што ў в. Камяніца, устаноўлена самаробная печ. На МТФ в. Антонава-Буда ацяпляльная печ патрабуе рамонту: адсутнічаюць паддувальныя дзверцы, у коміне – цагляны мур. Работнікі МТК в. Прыхабы кураць на працоўных месцах, вогнетушыцель у памяшканні кацельні знаходзіцца ў няспраўным стане. На МТФ в. Краснае трэба адрамантаваць печ.

Усе названыя аб’екты не ў поўным аб’ёме ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння, і ні ў адным з іх не распрацаваны агульнааб’ектавыя інструкцыі аб мерах пажарнай бяспекі, не праведзена навучанне службовых асоб па забеспячэнні пажарнай бяспекі, не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму.

                                 Дзмітрый ШАЎЧОНАК,

                                   інспектар ІНіП РАНС.

Print Friendly, PDF & Email