Бяспечны Новы год

Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.

Каб папярэдзіць падобныя сітуацыі, па 28 снежня ў раёне праходзіць рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы Год!”, якая ўключае ў сябе 4 этапы.

Першы этап завяршыўся 7 снежня. Былі праведзены віктарыны, дэманстрацыя тэматычных фільмаў і ролікаў, гутаркі. З 10 па 19 снежня ратавальнікі наведалі агульнаадукацыйныя ўстановы, дамы сямейнага тыпу, сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і праз розныя гульні і віктарыны пераконвалі рабят у тым, што выкарыстоўваць піратэхніку ім нельга. На трэцім этапе, з 20 па 25 снежня, акцыя праходзіць ва ўстановах аховы здароўя. Яе праводзяць не ратавальнікі, а Дзед Мароз, Снягурка і іншыя казачныя персанажы. Прафілактычныя гутаркі, карысныя інфармацыйныя прызы, непаўторныя сэлфі будуць абавязкова!

З 26 па 28 снежня адбудзецца завяршальны этап акцыі, на якім Дзед Мароз і Снягурка адправяцца ў месцы з масавым знаходжаннем людзей.

Далучайцеся да нашай акцыі, і разам адсвяткуем Новы год бяспечна!

                             Кацярына ЛЮБІВАЯ,

                             інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email